aelittatheone: (Default)
[personal profile] aelittatheone
У гэтыя страшныя часы ("нежаночы твар вайны" зусiм блiзка), ад нас сышоў па сваёй нябеснай сцяжынцы выбітны Беларус - Рыгор Барадулін
baradulin

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.
Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.
Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.



***
Зорка босая йшла па зямлі.
Я хацеў ёй купіць чаравічкі.
Толькі як згаварыцца,
Калі
У яе незямныя прывычкі.
Зорка босая йшла па расе,
і сляды яе не астывалі.
і вятры слугавалі красе.
Халады ад яе адставалі.
Зорка босая йшла нацянькі,
Бо спазніцца баялася дужа.
Дзе ступала, цвілі васількі,
Дзе стаяла, ўсміхалася ружа.
Зорка босая йшла ў тумане
Кладкай зыбкай над хітрай вадою,
Зорка босая йшла да мяне,
Каб аднойчы назвацца табою.

Няхай будзе шлях твой роўным і прыемным, дзядзька Рыгор. Не забывай там пра нас і спяшайся данесці весткі пра тое, што зло робіцца мацнее штодня і што без неба не адолеем яго.

Рыгор Барадулін (24.02.1935 - 02.03.2014)

Profile

aelittatheone: (Default)
aelittatheone

May 2014

S M T W T F S
    123
4 5678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 23rd, 2017 08:30 pm
Powered by Dreamwidth Studios